Памер шрыфту: А А А
Колеравая схема: ц ц
Зачыніць версію для слабых на зрок

«Зімнік па аптэчным рэцэпце», - лютаўская традыцыя Гродзенскага РУП «Фармацыя»

- «Зімнік па аптэчным рэцэпце» - гэта не простая імпрэза, якаяправодзіцца Гродзенскім РУП «Фармацыя», гэта вялікае свята для ўсіх працаўнікоў. Што можа быць лепш сонечнага надвор'я, дзіцячага смеху, яркіх фарбаў і прыемных сустрэч з калегамі. Яго чакаеш як свой Дзень народзінаў ці Новы Год, дакладна ведаючы наперад, што гэты дзень пройдзе незабыўна,- падзяляецца ўражаннямі правізар-рэцэптар аптэкі №115 г.Ліда, Інга Барціс, удзельніца мерапрыемства.

І сапраўды, традыцыйнае сямейнае зімовае свята для супрацоўнікаў прадпрыемства,- выдатная магчымасць пагутарыць з калегамі, паўдзельнічаць у спартыўных спаборніцтвах і вясёлых конкурсах, зарадзіцца станоўчымі эмоцыямі і масленічнай атмасферай. У гэты раз арганізатары свята прыдумалі новыя і цікавыя спаборніцтвы, сярод якіх асабліва па душы давяліся конкурсы па выпяканні бліноў на калодзе,  інтэрактыў «Прыбяры калегу на працу», перацягванне каната, спальванне пудзіла зімы і іншыя незвычайныя забаўкі.

Пад канец мерапрыемства ўдзельнікі і каманды, якая паказалі найлепшыя вынікі ў спартыўных спаборніцтвах, былі ўзнагароджаны дыпломамі і медалямі.

З упэўненасцю можна сказаць, што традыцыя сустракаць вясну разам з калегамі на свяце «Зімнік па аптэчным рэцэпце»,- выдатная нагода не толькі сустрэцца з сябрамі, але і павялічыць прадукцыйнасць у працоўныя будні!

Абярыце некалькі лекавых сродкаў і мы дапаможам знайсці іх у адной аптэцы

Пошук выбраных лекавых прэпаратаў у адной аптэцы

Усіх выбраных лекаў няма ў адной аптэцы. Паменшыце колькасць прэпаратаў і мы прапануем прыдатныя аптэкі

Шаноўныя карыстальнікі! Звесткі пра наяўнасць лекаў у аптэках абнаўляюцца 1 раз на гадзіну і носяць выключна інфармацыйны характар, не з'яўляюцца вычэрпнымі і не з'яўляюцца гарантыяй наяўнасці лекаў пры наведванні аптэкі. Абавязкова ўдакладняйце наяўнасць і цану званком у аптэку. Карыстальніцкае пагадненне і правілы рэзервавання.

Шаноўныя карыстальнікі! Звесткі пра наяўнасць лекаў у аптэках абнаўляюцца 1 раз на гадзіну і носяць выключна інфармацыйны характар, не з'яўляюцца вычэрпнымі і не з'яўляюцца гарантыяй наяўнасці лекаў пры наведванні аптэкі. Абавязкова ўдакладняйце наяўнасць і цану званком у аптэку. Карыстальніцкае пагадненне і правілы рэзервавання.

{we_social}

Для забеспячэння зручнасці карыстальнікаў сайта выкарыстоўваюцца cookies

Прыняць Адхіліць Дэталёвей