7 красавіка адзначаецца Сусветны дзень здароўя. Фармацэўтычнымі спецыялістамі аптэкі №58 маляўнічага пасёлка Мір была арганізавана інтэрактыўная выстава-прэзентацыя ў рамках раеннага мерапрыемства. Наведнікі маглі азнаёміцца з карыснай інфармацыяй па здаровым ладзе жыцця, дасягненнямі ў фармацэўтычнай сферы, а таксама паўдзельнічаць у віктарыне на тэму прафілактыкі захворванняў.
Гэта ўжо не першая акцыя ў падобным фармаце ў Карэліцкім раёне, але штораз удзельнікі з задавальненнем задаюць цікавыя пытанні і атрымваюць разгорнутыя кансультацыі.