З Днём сям'і!
15 мая адзначаецца Міжнародны дзень сям'і - асаблівае свята, якое аб'ядноўвае мільёны людзей па ўсім свеце. У Беларусі гэты дзень традыцыйна адзначаецца як Дзень сям'і, і ён становіцца не толькі нагодай для ўрачыстых мерапрыемстваў, але і часам для глыбокіх разважанняў аб ролі сям'і ў нашым грамадстве.
Сям'я - гэта аснова любой дзяржавы і грамадства ў цэлым. Менавіта ў сямейным коле закладваюцца маральныя каштоўнасці, фарміруюцца асоба і грамадзянская пазіцыя чалавека. Гэта тое асяроддзе, дзе перадаюцца традыцыі, культура і духоўныя арыенціры з пакалення ў пакаленне. Ва ўмовах сучаснага свету, насычанага інфармацыяй і хуткімі зменамі, роля сям'і становіцца яшчэ важнейшай: яна служыць апорай, крыніцай падтрымкі і стабільнасці.
Наша дзяржава актыўна падтрымлівае інстытут сям'і праз праграмы сацыяльнай дапамогі, прапагандуе здаровы лад жыцця і традыцыйныя каштоўнасці. Асаблівая ўвага надаецца ахове мацярынства і дзяцінства - бо менавіта сям'я з'яўляецца гарантам будучыні нацыі. У рамках нацыянальнай палітыкі рэалізуюцца ініцыятывы па павышэнні нараджальнасці, умацаванні матэрыяльнага дабрабыту сем'яў і падрыхтоўцы моладзі да адказнага сямейнага жыцця.
Сёння сям'я - гэта не толькі выгода і цеплыня хатняга агменю, але і найважны сацыяльны інстытут, які фармуе маральныя асновы грамадства. Ва ўмовах глабальных выклікаў менавіта моцная сям'я здольна стаць надзейным фундаментам для развіцця асобы і краіны ў цэлым.
Віншуючы ўсіх з гэтым цудоўным святам, хочацца нагадаць: шануеце сваю сям'ю, беражыце традыцыі і перадавайце іх будучым пакаленням. Бо менавіта ў сям'і нараджаецца будучыня нашай краіны!
З павагай, Гродзенскае РУП "Фармацыя"