25 студзеня 2023 года ў аптэках Гродзенскага РУП «Фармацыя» адбылася інфармацыйная акцыя для насельніцтва па прафілактыцы вострых рэспіраторных інфекцый з удзелам спецыялістаў аддзела грамадскага здароўя ДУ «Гарадзенскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі». У гэты дзень арганізатары мерапрыемствы расказвалі наведнікам аптэк пра правілы захавання здароўя ў зімовы перыяд, граматнае самалекаванне, асновы рэспіраторнага этыкету.