У аптэках Гродзенскага РУП «Фармацыя» горада Гродна прайшлі сумесныя з цэнтрамі гігіены і паліклінікамі акцыі па прафілактыцы захворванняў. Наведнікі, якія прынялі ўдзел у мерапрыемствах, маглі папоўніць веды па прафілактыцы грыпу і ВРВІ, асноўных спосабах абароны ад інфекцый, слушных паводзінах пры з'яўленні першых сімптомаў, а таксама рацыянальнаму самалекаванню. Апроч таго, удзельнікі акцыі змаглі атрымаць карысныя памяткі па здаровым ладзе жыцця, каб падзяліцца iмi з блізкімі.