Штодня адбываецца больш за адзін мільён выпадкаў заражэння інфекцыямі, што перадаюцца полавым шляхам (ІППШ).
Па ацэнках, больш за 500 мільёнаў чалавек хворыя генітальным герпесам, выкліканым вірусам простага герпесу (ВПГ). Больш 290 мільёнаў кабет маюць інфекцыю, выкліканую вірусам папіломы чалавека (ВПЧ).
У некаторых выпадках ІППШ могуць мець сур'ёзныя наступствы для рэпрадукцыйнага здароўя апроч наўпростага ўздзейнічання самай інфекцыяй (прыкладам, бясплоднасць ці перадача інфекцыі ад маткі дзіцяці). ІППШ можа працякаць без выяўных сімптомаў хваробы.
Да ліку пашыраных сімптомаў ІППШ ставяцца вагінальныя вылучэнні, вылучэнні з мочавыпускальнага канала ці пачуццё пякоты пры мочавыпусканні ў мужчынаў, генітальныя язвы і болі ў вобласці жывата. Такія ІППШ, як герпес і пранцы, могуць у тры ці больш за разы павялічваць рызыку заражэння ВІЧ. Інфекцыя ВПЧ штогод прыводзіць да 570 000 выпадкаў захворвання ракам шыйкі маткі і больш чым да 300 000 выпадкаў смерці ад раку шыйкі маткі. Такія ІППШ, як ганарэя і хламідыёз, з'яўляюцца асноўнымі прычынамі запаленчых захворванняў органаў малога таза і бясплоднасці ў кабет.
Бар'ерныя метады
Пры ўмове іх слушнага і сістэматычнага выкарыстання прэзерватывы з'яўляюцца адным з самых эфектыўных метадаў абароны ад ІППШ, улучаючы ВІЧ.
Лячэнне ІППШ
У наш час ёсць эфектыўныя сродкі для лячэння некаторых ІППШ:
- Тры бактэрыйныя ІППШ (хламідыёз, ганарэя і пранцы) і адна паразітычная ІППШ (трыхаманіяз), зазвычай, вылечныя з дапамогай наяўных эфектыўных схем аднадозавага прыёму антыбіётыкаў.
- У дачыненні герпесу і ВІЧ самымі эфектыўнымі з наяўных медыкаментаў з'яўляюцца антырэтравірусныя прэпараты, якія могуць змякчаць плынь хваробе, не забяспечваючы пры гэтым поўнага лячэння.
- У дачыненні гепатыту У ёсць імунамадулятары (інтэрферон) і антырэтравірусныя прэпараты, якія дапамагаюць змагацца з вірусам і запавольваюць разбурэнне печані.
Па інфармацыі САЗ