27 сакавіка 2021 года ва ўсім свеце ўжо ў 15-ы раз пройдзе адна з самых вядомых экалагічных акцый – Гадзіна Зямлі, якая прываблівае ўвагу да асцярожнага і адказнага дачынення да прыроды і рэсурсаў планеты. У ёй бяруць удзел больш за 2 мільярды чалавек па ўсім свеце ў 188 краінах, згасае падсвятленне больш за 18 000 архітэктурных помнікаў.
У Беларусі акцыя пройдзе ў 13-ы раз. Напрыклад, у 2018-2019 у Мінску згасла падсвятленне такіх будынкаў, як Нацыянальная бібліятэка, Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета, Беларуская дзяржаўная філармонія, Нацыянальны мастацкі музей, Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, ЦУМ, ГЦ «Сталіца», гасцініца «Беларусь» і інш. Гадзіна Зямлі – штогадовая міжнародная падзея, што праводзіцца Сусветным фондам дзікай прыроды (WWF). Праводзіцца ў апошнюю суботу сакавіка і заклікае ўсіх выключыць святло і іншыя не жыццёва важныя электрапрыборы (апроч ліфтаў) на адну гадзіну, каб стымуляваць цікавасць да праблемы змены клімату, прыцягненне ўвагі людзей да праблемы глабальнага пацяплення і заклікае заставацца неабыякавымі да экалагічнай будучыні планеты.
Далучыцца да акцыі «Гадзіна Зямлі» можна 27 сакавіка, адключыўшы святло і іншыя не жыццёва важныя электрапрыборы на 1 гадзіну з 20:30 да 21:30.