Бранхіяльная астма – гэта хранічнае запаленчае захворванне дыхальных шляхоў, што характарызуецца парушэннем праходнасці бронх, у выніку якога ўзнікае цяжкасць дыхання, сталы кашаль, схільнасць застудных захворванняў і зніжэнне якасці жыцця. Самымі значнымі фактарамі рызыкі развіцця астмы з'яўляюцца генетычная схільнасць у спалучэнні з удыхальнымі рэчывамі і часцінкамі, якія знаходзяцца ў навакольным асяроддзі і могуць правакаваць алергічныя рэакцыі ці раздражняць паветраныя шляхі. Іншыя правакацыйныя фактары ўлучаюць халоднае паветра, крайняя эмацыйная ўзрушанасць, такая як гнеў ці страх, і фізічныя практыкаванні. Нягледзячы на тое, што астму няможна выгаіць, належнае вядзенне пацыентаў дазваляе ім трымаць хваробу пад кантролем і весці жыццё добрай якасці. Апроч прыёму лекавых сродкаў, прызначаных доктарам-лекарам, важна ўнікаць кантактаў з рэчывамі, што правакуюць астму. САЗ прызнае, што астма з'яўляецца адной з найважных праблем грамадскай аховы здароўя. Да мер прафілактыкі бранхіяльнай астмы адносяць: стварэнне спрыяльнага экалагічнага становішча; здаровы лад жыцця маткі падчас цяжарнасці, рацыянальнае сілкаванне падчас груднога гадавання, учаснае выяўленне алергічных захворванняў, папярэджанне развіцця вірусных інфекцый.
Па матэрыялах САЗ