Неаспрэчная ісціна - здароўе пачынаецца з сябе. З правільнага харчавання, спакойнага сну, станоўчых эмоцый, зарада бадзёрасці пасля заняткаў спортам, глотка свежага паветра па раніцах, з разумення, павагі дома і на працы.
Супрацоўнікі Гродзенскага РУП "Фармацыя" надаюць прыярытэтнае месца вядзенню і прапагандзе здаровага ладу жыцця. Дадзены факт, безумоўна, з'яўляецца важнай прыступкай на шляху да дасягнення высокай эфектыўнасці працы, матывацыяй з'яўлення новых ідэй і ўкаранення іх у жыццё. Не стаяць на месцы, рухацца наперад, радавацца новым падзеям, падзяляць гэтую радасць з блізкімі і калегамі - гэта ўсё пра нас.
На прадпрыемстве створаны ўсе ўмовы для актыўных заняткаў спортам, атрымання самай свежай інфармацыі па пытаннях здароўя і яго захавання, рацыянальнага рэжыму працы, арганізацыі цікавага і запамінальнага вольнага часу, укараненню сучасных падыходаў да захавання выдатнага самаадчування. Змацаваныя духам дружбы і адзінства, нашы супрацоўнікі прыкладаюць максімум намаганняў па прафілактыцы захворванняў, падаючы вялікі прыклад наступным пакаленьням. Мы ўсе вельмі розныя, але аб'ядноўвае нас адно - імкненне зрабіць гэты свет больш здаровым і натхніць адзін аднаго на захаванне простых, але бясконца важных прынцыпаў здаровага ладу жыцця.
Мы - жывы доказ таго, што весці здаровы лад жыцця - гэта модна, крэатыўна, сучасна, неверагодна заразліва. Сардэчна запрашаем у нашу каманду!