У перыяд з 23 па 25 жніўня ў г.Гродна праходзіць I Гарадзенскі моладзевы форум, арганізаваны Гарадзенскім гарадскім з'яднаннем прафсаюзаў супольна з Гарадзенскім гарадскім выканаўчым камітэтам. У дадзенай імпрэзе бярэ ўдзел намеснік загадніка аптэкай №159 г.Гродна, чалец прафкама, старшыня камісіі па ахове сям'і, мацярынства і дзяцінства, па працы сярод моладзі, Кацярына Зяневіч. Праграма імпрэзы вельмі насычаная, удзельнікаў чакаюць цікавыя дыялогавыя пляцоўкі і актыўныя трэнінгі.