Калектыў Гродзенскага РУП «Фармацыя» штогод напаўняецца ўражаннямі, наведваючы новыя і новыя экскурсійныя маршруты. Так, нядаўна супрацоўнікі дзяржаўнай аптэчнай сеткі, у сферу адказнасці якіх уваходзіць выкананне аховы працы на прадпрыемстве, наведалі Цэнтр бяспекі МНС у г.Мінск. Падчас незвычайнага і займальнага падарожжа ўдзельнікі экскурсіі на сабе маглі адчуць наступствы невыканання патрабаванняў аховы працы,- як у рабоце, гэтак і ў жыцці.
Не выключаная электрапрылада, няспраўны вогнетушыльнік,- гэтыя і шмат якія іншыя моманты могуць прывесці да жаласных наступстваў. Убачыць, а галоўнае,- пазнаць як і што патрэбна рабіць у складанай сітуацыі,- гэтыя веды, атрыманыя ў інтэрактыўнай форме надоўга замацуюцца ў памяці і дапамогуць у складанай сітуацыі.
Далей у маршруце вандроўнікаў быў Музей Вялікай Айчыннай Вайны. Унікальнае месца, напоўненае памяццю, сабранай з успамінаў шматлікіх пакаленняў, чые лёсы нецырымонна абпаліла вайна. Гістарычную праўду пра генацыд беларускага народа, рэальныя гісторыі неверагоднага самаахвяравання, бескарыслівага служэння Радзіме, гераічных вычынаў, якія дапамаглі захаваць свабоду і мір у нашай краіне, - павінен ведаць кожны, хто жыве і госціць на нашай зямлі.