Каманда Гродзенскага РУП «Фармацыя» узяла ўдзел у спаборніцтвах па валейболе ў рамках спартакіяды сярод працаўнікоў арганізацый і ўстаноў г.Гродна. Валейбол — гульня займальная і рухомая, Валейбол мацуе апорна-рухальны апарат, паляпшае рухомасць суставаў. Трэнеруе мышцы вачэй, пашырае поле зроку.Гэта гульня станоўча ўплывае на нярвовую сістэму, паляпшае настрой, дапамагае змагацца са стрэсамі і дэпрэсіямі. Валейбол трэнеруе спраўнасць, дакладнасць рухаў, рухомасць і гнуткасць. Удзельнікі каманды Гродзенскага РУП «Фармацыя» паказалі не толькі прыгожую гульню і годны вынік, але і выявілі вялікую волю да перамогі і веды тактыкі і стратэгіі гульні.