22 студзеня прайшоў абласны турнір па спартыўнай лоўлі рыбы на прызы Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза працаўнікоў аховы здароўя. Ад Гродзенскага РУП «Фармацыя» удзел прынялі грузчык другога аддзела аптэчнага склада Цярэшка Іван Генадзевіч і грузчык прыёмна-экспедыцыйнага аддзела аптэчнага склада Цярэшка Віктар Генадзевіч. Імпрэзу праходзіла на спартыўнай базе ўстановы «Гродзенская спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву». Каманду падтрымвала старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі Гродзенскага РУП «Фармацыя» Барысеевіч Кацярына Станіславаўна. Удзельнікі адзначаюць, што выдатнае зімовае надвор'е, спартыуны азарт і пазітыуны настрой дазволілі зарадзіцца энергіяй і атрымаць яркія эмоцыі.