Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь уяўляе сабою прамавугольную палатніну, якая складаецца з дваіх гарызантальна змесцаваных каляровых палос чырвонага і зялёнага колеру. У дрэўка вертыкальна змесцаваны беларускі нацыянальны арнамент чырвонага колеру на белай падлозе. Дзяржаўны сцяг мацуецца на дрэўку (флагштоку), якое афарбоўваецца ў залацісты (охра) колер.
Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь уяўляе сабою змесцаваны ў срэбнай падлозе залаты контур Дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь, накладзены на залатыя прамені ўзыходнага над зямным шарам сонца. Уверсе поля знаходзіцца пяціканцовая чырвоная зорка. Герб абрамлены вянком з залатых каласоў, пераплеценых справа кветкамі канюшыны, злева - кветкамі лёну. Вянок тройчы перавіты з кожнага боку чырвона-зялёнай стужкай, у сярэдняй частцы якой у аснове Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь у два радкі накрэслены золатам слова "Рэспублiка Беларусь".
Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь уяўляе сабою музычна-паэтычны твор, якiвыконваецца ва ўрачыстых выпадках, пералік якіх замацоўваецца ў заканадаўстве. Музыку да гімна напісалі беларускі кампазітар Н.Ф.Сакалоўскі, словы - беларускія паэты М.Н.Клімковіч і В.І.Карызна. Дзяржаўны герб, Дзяржаўны сцяг і Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь - гэта знакі нашай гістарычнай памяці, якія злучаюць разам гераічнае мінулае, сучаснасць і будучыня беларускай дзяржавы. Яны з'яўляюцца найважнымі атрыбутамі суверэнітэту і незалежнасці Бацькаўшчыны.
Спецыялісты Гродзенскага РУП «Фармацыя» на чале з намеснікам генеральнага дырэктара Зарэцкай Таццянай Аляксандраўнай узялі ўдзел ва ўрачыстым мітынгу, прысвечаным святу.