2 красавіка прайшлі спаборніцтвы па більярдзе, арганізаваныя Гродзенскай абласной арганізацыяй Беларускага прафсаюза працаўнікоў аховы здароўя ў рамках абласной спартакіяды працаўнікоў аховы здароўя-2021. Ад Гродзенскага РУП «Фармацыя» удзел прыняў супрацоўнік аптэчнага склада Дзмітрый Помас.
Па выніках спаборніцтва Дзмітрый заняў другое месца з 19 удзельнікаў. Віншуем!