«Ішла паэтэсса не спяшаючы…» Такім вось зборнікам вершаў пацешыла Свіслацкая раённая бібліятэка загадніцу аптэкі №234 Карпук Зою Сцяпанаўну напярэдадні майскіх святаў. У шасці падзелах кнігі ўтрымваецца шэсцьдзесят вершаў. Вершы Зоя Сцяпанаўна піша ўжо даўно і неаднаразова знаёміць на імі калег. Вершы атрымваюцца ў яе прыгожыя, душэўныя, выклікаюць дадатныя эмоцыі, прымушаюць захапляцца і імкнуцца да прыгажосці. Вершы, прадыктаваныя і пражытыя жыццём. Ад іх зыходзіць дабро і шчасце, прыгажосць душы, якая вылучае музыку і святло. І дзе ж той музыкант, які падабраў бы музыку да яе вершаў? Можа, у Гродзенскім РУП «Фармацыя» ёсць такія таленты?
Вось такі прыгожы зборнік атрымалася. Пішыце і далей, Зоя Сцяпанаўна, свае вершы. Хай яны заўсёды ў Вас атрымваюцца. Творчага натхнення Вам і
поспехаў!
Чакаем новых вершаў…
Старшыня цэхкама ЦРА№11
Свіслацкага раёна
М.Э.Сухоцкая
16.05.2022г