Пра іх успамінаюць з захапленнем нават праз працяглы час, яны дапамагаюць пашыраць далягляд, па-іншаму глядзець на звычайныя рэчы, напаўняюць яркімі ўражаннямі нават шэрыя будні і мацуюць фізічнае і псіхічнае здароўе. Пра што гэта мы?
Вядома, пра падарожжы! Бо змена звыклага становішча не толькі выдатны адпачынак, але і магчымасць завесці новых сяброў, а таксама ўмацаваць карпаратыўны дух.
Без ценi сумнення можна сцвярджаць, што супрацоўнікі Гродзенскага РУП «Фармацыя» любяць падарожнічаць, і асабліва - па дзіўных месцах роднай Беларусі. Першасная прафсаюзная арганізацыя прадпрыемства дакладна ведае, які летні адпачынак давядзецца па душы кожнаму ўдзельніку прафсаюза, таму толькі за першае паўгоддзе прыгатавала шмат цікавых маршрутаў для ваяжаў. Мінск, Дудуткі, Сула, Наносы, а ў планах Брэст, Брэсцкая крэпасць і Белавежская пушча,- выдатная нагода рушыць у дарогу проста зараз!
Удзельнікі кожнага падарожжа не стамляюцца дзяліцца атмасфернымі фатаграфіямі ў сацыяльных сетках і будаваць планы на новыя кірункі.
І, нягледзячы на тое, што некаторыя турысты ўжо пабывалі ў розных населеных пунктах і бачылі шмат якія з выбітнасцей, кожны з іх адзначае, што з чарговым падарожжам адкрываеш для сябе нешта новае і ўнікальнае.