Вельмі душэўнае і насычанае падарожжа з прыгожай назвай “Слонімскія ўзоры” адбылося ў супрацоўнікаў Гродзенскага РУП “Фармацыя” 3 ліпеня, у Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Удзельнікі наведалі Жыровіцкі манастыр, здзейснілі аглядную экскурсію па старадаўнім горадзе Слонім, пабывалі ў вёсцы Сынкавічы і ўбачылі Царкву Святога Міхала.