У цэнтры горада Шчучын па вуліцы Леніна пасля рамонту ўрачыста адчыніла дзверы аптэка №202. У цырымоніі адкрыцця ўзялі ўдзел ганаровыя госці - старшыня раеннага Савета дэпутатаў Ганна Хведюк, намеснік старшыні райвыканкама Міхал Сушчэўскі, в. а. галоўнага ўрача раеннай бальніцы Вольга Болько, галоўны санітарны ўрач раёна Анастасія Круковiч, дырэктар ДУ «Авіятар» Валянцін Галамбоўскi, загаднік цэнтральнай раённай аптэкі №6 Шчучынскага раёна Андрэй Жытко.
У абноўленай аптэцы істотна ўмацавалася матэрыяльна-тэхнічная база, павялiчылася плошча гандлёвай залы, палепшыліся ўмовы працы супрацоўнікаў аптэк і падвысілася камфортнасць для наведнікаў. Прадстаўлены шырокі асартымент лекавых прэпаратаў, біялагічна актыўных дадаткаў да ежы, БАДаў, касметычных сродкаў і медычнай тэхнікі. Уважлівыя спецыялісты гатовы пракансультаваць па пытаннях рацыянальнага самалекавання і хатняга захоўвання і ўжывання прэпаратаў.