Да 115-годдзя Беларускага прафсаюза працаўнікоў аховы здароўя Гродзенскім РУП «Фармацыя» быў арганізаваны конкурс карцін, прысвечаных юбілейнай даце.
6 снежня лепшыя работы ўдзельнікаў былі перададзены ў Кабінет гісторыі аптэчнай справы на Гродзеншчыне.
Ва ўрачыстай цырымоніі перадачы ўзялі ўдзел старшыня Гродзенскага абкама Беларускага прафсаюза працаўнікоў аховы здароўя Уладзіславаў Галяк, намеснік генеральнага дырэктара Гродзенскага РУП «Фармацыя» Таццяна Зарэцкая, старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі Гродзенскага РУП «Фармацыя» Кацярына Барысяевіч, а таксама правізар, захавальнік Кабінета гісторыі Галіна Міхайлаўна Пятрышча.