10 чэрвеня адбылася цырымонія ўзнагароджання пераможцаў прэстыжнай інтэрнэт-прэміі ЦІБА-2022. Інтэрнэт-рэсурсы Гродзенскага РУП «Фармацыя»- сайт прадпрыемства farmacia.by і акаўнт у Instagram @apteki.grodno сталі лаўрэатамі мерапрыемства. Так, сайт farmacia.by атрымаў другое месца ў намінацыі «Здароўе і медыцына» (першае месца нікому не прысуджалася), а акаўнт у Instagram @apteki.grodno атрымаў першае месца ў намінацыі «Карпарацыйная блогасфера».
Варта адзначыць, што ў інфармацыйным сегменце рэсурсы Гродзенскага РУП «Фармацыя» ужо былі неаднойчы адзначаны па выніках прэміі ЦІБА. Сайт farmacia.by стаў пераможцам у намінацыі «Здароўе і медыцына» у 2019 годзе, акаўнт Instagram @apteki.grodno і група УКантакце ФармацияГродно атрымалі трэцяе прызавое месца ў 2021 годзе.