Час навагодніх прафсаюзных ранішнікаў,- адно з самых любімых і незабыўных для дзяцей працаўнікоў Гродзенскага РУП«Фармацыя», і зразумела чаму. Вяселыя цікавыя імпрэзы, Дзядуля Мароз і Снягурка, казачныя героі і выдатны настрой не толькі напаўняюць станоўчымі эмоцыямі, але і з'яўляюцца выдатнай нагодай для сустрэчы з калегамі. 2 студзеня менавіта на такое свята прафсаюзная арганізацыя запрасіла супрацоўнікаў прадпрыемства з дзеткамі ў абласную філармонію.
Цудоўныя навагоднія дэкарацыі, красуня - елка і яскравыя ўсмешкі і смех падарылі яркія эмоцыі і памятныя фота ўдзельнікам.