Рэспубліканскі суботнік стаў выдатнай нагодай для супрацоўнікаў Гродзенскага РУП «Фармацыя» навесці парадак на прылеглых тэрыторыях і на працоўных месцах. У мерапрыемства ўключыліся ўсе структурныя падпадзелы і аптэкі прадпрыемства. Удзельнікі суботніка адзначаюць, што такая супольная праца не толькі мацуе камандны дух, але і спрыяе прадукцыйнай дзейнасці і падтрыманню здаровага ладу жыцця.