Групы Гродзенскага РУП “Фармацыя” у сацыяльных сетках Instagram і УКантакце сталі ўладальнікамі Дыплома прэстыжнай інтэрнэт-прэміі ТІБА-2021 і трэцяга месца ў намінацыі “Карпарацыйная блогасфера”.
Дэлегацыя на чале з генеральным дырэктарам Сяргеем Уладзіміравічам Літашам і спецыялістамі прадпрыемства, якія непасрэдна заняты асвятленнем падзей і фармаваннем іміджу дзяржаўнай аптэчнай сеткі Гарадзенскай вобласці ў сацыяльных сетках і медыярэсурсах, узялі ўдзел у афіцыйнай цырымоніі ўзнагароджання і ўручэнні дыпломаў.
Дарэчы, Гродзенскае РУП “Фармацыя”не першым разам робіцца прызёрам інтэрнэт-прэміі ТІБА, так у 2019 годзе афіцыйны сайт прадпрыемства farmacia.by стаў пераможцам у намінацыі “Здароўе і медыцына”.