Памер шрыфту: А А А
Колеравая схема: ц ц
Зачыніць версію для слабых на зрок

Фармацэўтычная Масленіца

«За праўдзівую адгадку атрымвай падарунак салодкі»,- зухавата  сустракала гасцей Масленіцы ў Пышках самая фармацэўтычная і лекавая каманда Гродзенскага РУП «Фармацыя».

27 лютага ў Гродна адбылося маштабнае свята «Насустрач вясне», у рамках якога былі арганізаваны выставы-прэзентацыі прадпрыемстваў і арганізацый горада. Каманда Гродзенскага РУП «Фармацыя» таксама ўзяла ўдзел у імпрэзе.

Гарачы чай па сакрэтным рэцэпце аптэкараў, смачныя гематаген і прысмакі… госці свята з захапленнем і цікавасцю разгадвалі загадкі на медычную тэматыку, а за слушныя адказы атрымвалі смачныя прызы. Традыцыйна ўвагу мінакоў прыцягнула аўтэнтычная экспазіцыя і экскурс у гісторыю аптэчнай справы ад Галіны Міхайлаўны Пятрышча, правізара са шматгадовым стажам.

Падтрымаць удзельнікаў выставы прыйшлі генеральны дырэктар Гродзенскага РУП «Фармацыя» Сяргей Уладзіміравіч Літош і намеснік генеральнага дырэктара Таццяна Аляксандраўна Зарэцкая. 

«Масленічная» атмасфера, «фармацэўтычныя частункі», яркія ўсмешкі зараджалі энергіяй і пазітывам удзельнікаў і красамоўна казалі, што вясна зусім блізка.

Абярыце некалькі лекавых сродкаў і мы дапаможам знайсці іх у адной аптэцы

Пошук выбраных лекавых прэпаратаў у адной аптэцы

Усіх выбраных лекаў няма ў адной аптэцы. Паменшыце колькасць прэпаратаў і мы прапануем прыдатныя аптэкі

Шаноўныя карыстальнікі! Звесткі пра наяўнасць лекаў у аптэках абнаўляюцца 1 раз на гадзіну і носяць выключна інфармацыйны характар, не з'яўляюцца вычэрпнымі і не з'яўляюцца гарантыяй наяўнасці лекаў пры наведванні аптэкі. Абавязкова ўдакладняйце наяўнасць і цану званком у аптэку. Карыстальніцкае пагадненне і правілы рэзервавання.

{we_social}

Для забеспячэння зручнасці карыстальнікаў сайта выкарыстоўваюцца cookies

Прыняць Адхіліць Дэталёвей