14 сакавіка супрацоўнікі Гродзенскага РУП «Фармацыя» спаборнічалі ў гульні ў більярд, арганізаванай Першай прафзвязнай арганізацыяй.
Гульня ў більярд – займальны і карысны занятак. За адну партыю гулец праходзіць два-тры кіламетры, што адпавядае рэкамендацыям лекараў па падтрыманні фізічнай формы.
Гульня здымае назапашаную нярвовую напругу і зараджае пазітыўнымі эмоцыямі. Гулец амаль цалкам адхіляецца ад штодзённых дробязяў і аддаецца цікаваму спаборніцтву.
У спаборніцтвах узялі ўдзел:
- Рапецкі Ігар
- Хазей Яўген
- Помас Зміцер
- Бобрык Віталь
- Горлаў Кірыл
- Грошаў Андрэй
- Зданчук Кірыл
- Свароб Вераніка
- Асовік Аляксандр
По вынікам Помас Зміцер заняў 1-е месца. Бобрык Віталь – 2 месца.
Віншуем з перамогай! Усім удзельнікам – дзякуй і так трымаць!