Летнім экватарам, 15 ліпеня, велакаманда Гродзенскага РУП “Фармацыя” адправілася ў яркае і гарачае падарожжа на маляўнічы Аўгустоўскі канал, каб узяць удзел у маштабным велапрабегу, арганізаваным Гарадзенскім абласным аб'яднаннем прафсаюзаў. Самыя спартыўныя фармацэўтычныя супрацоунікі ў складзе 10 чалавек не толькі з поспехам пераадолелі патрэбную дыстанцыю, але і паказалі высокі вынік.