19 лютага актыўныя спартсмены Гродзенскага РУП «Фармацыя» узялі ўдзел адразу ў двух спаборніцтвах па лыжных гонках.
Так, у першынстве на прызы Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза працаўнікоў аховы здароўя выступілі
Баравік Віталь Рыгоравіч, загаднік аптэкі №153 г.Гродна і Сінкевіч Валянціна Станіславаўна, бухгалтар 3 аддзела аптэчнага склада. Гонка праходзіла ў прыгожай мясцовасці,- Наваградскі раён, в.Сялец, спартова-біятлонны комплекс «Сялец». Каманда нашага прадпрыемства паказала свае лепшыя спартыўныя якасці, высокую волю да перамогі і ўласным прыкладам даказала, што здаровы лад жыцця і актыўны адпачынак - падмурак бадзёрага самаадчування і яркіх уражанняў. А Віталь Рыгоравіч Баравік атрымаў пятая месца у асабістам заліку мужчын паміж 24 удзельнікамі.
У гэты ж час працоўны рэмстройгрупы Гродзенскага РУП «Фармацыя», Максімчык Уладзімір Уладзіміравіч, спаборнічаў у першасці Ленінскага раёна г.Гродна, арганізаванай установай «Фізкультурна-аздараўленчы цэнтр «Алімпія». Гэта спаборніцтва праходзіла на стадыёне УА «Гарадзенскі дзяржаўны медычны ўніверсітэт».