21 снежня 2022 у сценах Гродзенскага дзяржаўнага коледжа мастацтваў адбыўся фінал раённага конкурсу сярод маладых спецыялістаў прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў Ленінскага раёна г.Гродна «Мая маладая Беларусь 2022».
З прамяністай усмешкай, грацыяй і элегантнасцю наша прадпрыемства годна прэзентаваў малады спецыяліст ад аптэкі №147 г.Гродна – Саковіч Кацярына Валер'еўна. Выступ нашай удзельніцы высока ацанілі як журы, гэтак і гледачы. І пакуль шэрагі Гродзенскага РУП «Фармацыя» папаўняюць такія маладыя кадры, у будучыню можна глядзець з аптымізмам.
Сакратар ПА ОО «БРСМ» Пабярэжны Д.Ф.