У нашай сям'і заўсёды свята шануюць і берагуць памяць аб той вялікай перамозе, аб гераічным дзядулі, - загадчык цэнтральнай раённай аптэкі №60 Навагрудскага раёна Іна Леанідаўна Аляшкевіч. Мы працягваем серыю апавяданняў «Гісторыя сям'і скрозь попел і агонь вайны». Расказвае загадчык цэнтральнай раённай аптэкі №60 Навагрудскага раёна Іна Леанідаўна Аляшкевіч.
«Мой дзед, Рубанец Мікалай Рыгоравіч, у гады Вялікай Айчыннай вайны, быў тэлефаністам 9 батарэі другога дывізіёна 1111 гаўбіцкага артылерыйскага палка.
На сайце “Памяць народа” я знайшла ліст яго камандзірa, у якім паведамлялася, што «Рубанец Мікалай Рыгоравіч 25 красавіка 1945 гады ў баях за Берлін пад моцным аўтаматным і кулямётным агнём суперніка забяспечыў бесперабойную сувязь агнявой пазіцыі з баявымі парадкамі пяхоты і ўхіліў 5 пашкоджанняў тэлефоннай лініі, чым забяспечыў планамернае прасоўваннем нашай пяхоты, забяспечанай падтрымкай артылерыйскага агню». 3 мая 1945 года за гэты подзвіг дзеда ўзнагародзілі медалём «За адвагу».
Акрамя медаля «За адвагу», у нашай сям'і беражліва захоўваюцца медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.» і «Ордэн Айчыннай вайны другой ступені».
У час вайны асноўнай задачай дзядулі было забеспячэнне бесперабойнай сувяззю, таму заўсёды ішоў наперадзе пяхоты. Яго баявы шлях прайшоў праз Каўказ, Украіну, Румынію, Венгрыю, Чэхаславакію і Берлін. Ён браў удзел у фарсіраванні Дняпра. Для дзядулі гэта былі жудасныя і вельмі балючыя ўспаміны, у свой час пра гэта ён і расказваў не шмат. Мне запомнілася, тое, што ён казаў пра вялiкую колькасць загінуўшых. Гінулі яго сябры, дзядуля ўспамінаў, што была моцная плынь, тэмпература вады не перавышала 5 градусаў.
І калі нехта падаў у ваду, то выплыць ужо не мог, бо байцы былі ў шынялях, са зброяй, лапаткай, у ботах. Вада забівала сваім холадам. Перапраўляліся ноччу. А раніцай знаходзілі целы сваіх аднапалчан ніжэй па цячэнні. А ён змог выдужаць, выжыць і вярнуцца дадому! Сваю пераможную вясну дзядуля сустрэў у Берліне.
Нажаль у 2004 году дзядулі не стала з намі. Але ў нашай сям'і заўсёды свята шануюць і берагуць памяць аб той вялікай перамозе, аб гераічным дзядулі. Яго медалі і пасведчанні да іх, мы свята захоўваем і беражом у сваёй сям'і.