Запрашаем да ўдзелу ў конкурсе на лепшую эмблему і лепшы слоган РООФР «ФАРМАБЕЛ». Конкурс праводзіцца з мэтай стварэння сучасных і вядомых эмбоемы і слогана РООФР «ФАРМАБЕЛ», якія будуць выкарыстоўвацца ў якасці афіцыйнай сімволікі пасля працэдуры іх дзяржаўнай рэгістрацыі. Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца прадстаўнікі розных прафесій і ўзростаў, у тым ліку аўтарскія калектывы колькасцю да трох чалавек. Пераможцам у намінацыі «Эмблема» і «Слоган» будуць уручаны грашовыя прызы.
Для ўдзелу ў конкурсе ўдзельнік павінен не пазней 20 кастрычніка 2022 года скіраваць на электронную пошту org@mail.pharmacia.by (унутраная) ці ofo@farmacia.by з адзнакай «Конкурс»:
заяву на ўдзел;
згода на апрацоўку персанальных дадзеных;
конкурсную працу, што адказвае вымогам конкурсу.
Падрабязнасці- у Палажэнні пра правядзенне конкурсу.