Памер шрыфту: А А А
Колеравая схема: ц ц
Зачыніць версію для слабых на зрок

Пасвячэнне ў прафесію маладых спецыялістаў 2023 года адбылося ў Гродзенскім РУП «Фармацыя»

У сёлетнім годзе наша прадпрыемства стала першым месцам працы для 35 правізараў і фармацэўтаў. Традыцыйна напачатку працоўнага шляху адміністрацыя і прафкам збіраюць моладзь у абласным цэнтры і ўладкоўваюць для іх яркае свята. У гэты раз яно прайшло у фармаце інтэлектуальнай гульні, сабраных за ігравымі сталамі вiталi намеснік генеральнага дырэктара Гродзенскага РУП “Фармацыя” Таццяна Аляксандраўна Зарэцкая, старшыня абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза працаўнікоў аховы здароўя Уладзіслаў Робертавіч Галяк, старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі Гродзенскага РУП «Фармацыя» Марыя Жытко.

Дакладчыкi звярнулі ўвагу дзяўчат i хлопцаў на высокія дасягненні і поспехі дзяржаўнай аптэчнай сеткі Гарадзеншчыны, пашыраныя дадатковыя гарантыі паводле калектыўнай дамовы, у тым ліку і для маладых спецыялістаў, а таксама выказалі ўпэўненасць у тым, што кожны малады спецыяліст стане сапраўдным прафесіяналам. А самі маладыя ўдзельнікі імпрэзы падрыхтавалі для гледачоў вакальныя нумары і вясёлыя мініяцюры.

На памяць моладзі былі ўручаны сувеніры і «Даведнікі маладога спецыяліста».

У рамках свята адбылася ўрачыстая падзея- загаднік аптэкі №135 г.Гродна Бабіч Ганна Станіславаўна была ўзнагароджана нагрудным знакам "Выдатнік аховы здароўя". Аптэка №135 з'яўляецца "роднай" для шмат якіх пакаленняў маладых спецыялістаў і студэнтаў, якія праходзяць тут практыку, якія з цеплынёй успамінаюць мудрае настаўніцтва Ганны Станіславаўны.

Абярыце некалькі лекавых сродкаў і мы дапаможам знайсці іх у адной аптэцы

Пошук выбраных лекавых прэпаратаў у адной аптэцы

Усіх выбраных лекаў няма ў адной аптэцы. Паменшыце колькасць прэпаратаў і мы прапануем прыдатныя аптэкі

Шаноўныя карыстальнікі! Звесткі пра наяўнасць лекаў у аптэках абнаўляюцца 1 раз на гадзіну і носяць выключна інфармацыйны характар, не з'яўляюцца вычэрпнымі і не з'яўляюцца гарантыяй наяўнасці лекаў пры наведванні аптэкі. Абавязкова ўдакладняйце наяўнасць і цану званком у аптэку. Карыстальніцкае пагадненне і правілы рэзервавання.

Шаноўныя карыстальнікі! Звесткі пра наяўнасць лекаў у аптэках абнаўляюцца 1 раз на гадзіну і носяць выключна інфармацыйны характар, не з'яўляюцца вычэрпнымі і не з'яўляюцца гарантыяй наяўнасці лекаў пры наведванні аптэкі. Абавязкова ўдакладняйце наяўнасць і цану званком у аптэку. Карыстальніцкае пагадненне і правілы рэзервавання.

{we_social}

Для забеспячэння зручнасці карыстальнікаў сайта выкарыстоўваюцца cookies

Прыняць Адхіліць Дэталёвей