Правесці экспрэс-дыягностыку паказнікаў артэрыяльнага ціску змаглі 22 студзеня наведнікі ЦРА №61 Слонімскага раёна.
Таксама для ўсіх ахвотнікаў медычныя адмыслоўцы правялі разгорнутыя кансультацыі па пытаннях здаровага ладу жыцця і прафілактыкі захворванняў. Арганізацыя падобных імпрэз дазваляе ў час выяўляць небяспечныя сімптомы і скіроўваць пацыентаў для далейшай дыягностыкі.