На базе падшэфнага садка № 65 г. Гродна з нагоды Міжнароднага дня абароны дзяцей 3-ага традыцыйна сабраліся сем'і працаўнікоў Гродзенскага РУП "Фармацыя" з дзецьмі, каб паспаборнічаць, пагутарыць і проста весела адпачыць. 15 сем'яў агульнай колькасцю ў 43 чалавекі прыйшлі на сямейнае свята.
Удзельнікі разбіліся на дзве каманды, прыдумалі назвы сваім камандам, выбралі капітанаў і ў вершаванай форме абаранілі назву каманды.
Каманду «Сонца», у склад якой уваходзілі 8 чалавек, узначальваў Рапецкага Ігар (аптэчны склад). Капітанам каманды «Фіялкі» колькасцю 7 чалавек быў Ефімовіч Сяргей (кіраванне).
Каманды спаборнічалі ў розных конкурсах і спартыўных эстафетах.
У склад журы ўвайшлі старшыня РГАФР «Фармабел» Таццяна Зарэцкая, старшыня першаснай арганізацыі ГА «БСЖ» Надзея Мацкевіч, намеснік загадчыка дзіцячага садка Кацярына Віктараўна і псіхолаг Таццяна Рыгораўна.
Пры музычным суправаджэнні на свяце панавала добразычлівая і весёлая атмасфера, але ў той жа час прысутнічаў дух суперніцтва.
У выніку перамагла дружба і добры настрой.
Кожнае дзіця каманды быў узнагароджаны шакаладнай медалём, атрымаў вітаміны «Здаравяка», набор прысмакаў «Барні» і кампазіцыю з шарыкаў ў выглядзе кветкі, якую выканалі спецыялісты апарата кіравання "Фармацыя" Надзея Філіповіч і Святлана Сайчук.