Аптэка другой катэгорыі пад нумарам 212 гасцінна адчыніла дзверы ў філіяле «Гарадская паліклініка №8» ГУЗ «Гарадская паліклініка №7 г.Гродна» па адрасе вуліца Агінскага,15.
На ўрачыстай цырымоніі адкрыцця прысутнічалі кіраўнік адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г.Гродна Бялінскі Алег Генадзевіч, загаднiк філіялам «Гарадская поликлина №8» ГУЗ «Гарадская паліклініка №7 г.Гродна» Еўменчыкаў Леанід Леанідавіч, галоўны ўрач ГУЗ «Гарадская паліклініка №7 г.Гродна» Кашуй Аляксандр Васільевіч, генеральны дырэктар Гродзенскага РУП «Фармацыя» Баравік Віталь Рыгоравіч.
У новай аптэцы для камфорту наведнікаў прадугледжана электронная чарга, магчымасць самакантролю артэрыяльнага ціску, шырокі асартымент лекавых прэпаратаў, біялагічна актыўных дадаткаў да ежы, медычнай тэхнікі, касметычных сродкаў.
Фармацэўтычныя спецыялісты аптэкі пададуць інфармацыю пра наяўнасць лекавых сродкаў, пракансультуюць пра правілы скарыстання і захоўвання іх у хатніх умовах, а таксама па пытаннях прафілактыкі захворванняў і здаровага ладу жыцця.