Памер шрыфту: А А А
Колеравая схема: ц ц
Зачыніць версію для слабых на зрок

Гісторыя кахання скрозь попел і агонь вайны

Мы працягваем серыю апавяданняў супрацоўнікаў прадпрыемства, прысвечаных лёсам людзей, якія змяніла вайна. Наступную дзіўную гісторыю расказала нам фармацэўт-рэцэптар аптэкі №260 г.Гродна Кавалёва Таццяна Мікалаеўна.

Бабуля Таццяны Мікалаеўны, Ермакова Яўгенія Пятроўна, у пачатку вайны маладой дзяўчынай патрапіла на фронт. Аднойчы яна пайшла пасвіць кароў, і ўбачыла, што побач з пашой дыслакаваўся ваенны атрад. Дзяўчыне яшчэ не было 18 гадоў, але было вялікае жаданне дапамагаць Савецкай арміі змагацца з ворагам.  Яна наўмысна дадала сабе некалькі год, і ў выніку стала санітаркай. 

У час Вялікай Айчыннай вайны першымі, хто аказваўся побач з параненымі, былі санітаркі. Маладыя і ўсмешлівыя дзяўчаты ў мірны час выконвалі на полі бою цяжкую фізічную працу. Яны ў любы час сутак незалежна ад сілы агню суперніка, часта праз бруд і снег, паўзлі да салдат, затулялі ад куль і аказвалі на месцы першую дапамогу. Але галоўнае – байца неабходна было любымі спосабамі даставіць у сховішча, а адтуль як мага хутчэй адправіць на медыцынскі пункт. І санітаркі цягнулі цяжкіх мужчын часам паўзком, а часам на плашч-палатцы. Калі гэта было магчыма, дзяўчаты вялі байцоў, падтрымліваючы пад рукі. 

Яўгенія Пятроўна дайшла да самога Берліна, дзе пазнаёмілася са сваім будучым мужам, Аляксандрам Аляксандравічам Ермаковым. Ён усю вайну працаваў ваенным поварам. У час вайны ваенны повар павінен быў спраўляцца з цяжкім перасоўным прыцэпам — палявой кухняй з двума катламі для некалькіх страў. У перыяды зацішша ці на пастоі вакол палявой кухні збіраліся і грамадзянскія, часта прыходзілі дзеці, якім кухар не мог адмовіць. Дарэчы, так было і на тэрыторыі суперніка: савецкія кухары кармілі мірнае нямецкае насельніцтва. 

У Берліне ў Аляксандра Аляксандравіча і Яўгеніі Пятроўны нарадзілася дачка, маці нашай супрацоўніцы, Кавалёвай Таццяны Мікалаеўны, фармацэўта-рэцэптара аптэкі №260 г.Гродна.

Бо нягледзячы на цяжкія і часам нечалавечыя ўмовы, баявыя дзеянні, агонь і дым гармат, голад і холад, людзі нягледзячы ні на што, умелі радавацца жыццю, верылі і любілі...

Абярыце некалькі лекавых сродкаў і мы дапаможам знайсці іх у адной аптэцы

Пошук выбраных лекавых прэпаратаў у адной аптэцы

Усіх выбраных лекаў няма ў адной аптэцы. Паменшыце колькасць прэпаратаў і мы прапануем прыдатныя аптэкі

Шаноўныя карыстальнікі! Звесткі пра наяўнасць лекаў у аптэках абнаўляюцца 1 раз на гадзіну і носяць выключна інфармацыйны характар, не з'яўляюцца вычэрпнымі і не з'яўляюцца гарантыяй наяўнасці лекаў пры наведванні аптэкі. Абавязкова ўдакладняйце наяўнасць і цану званком у аптэку. Карыстальніцкае пагадненне і правілы рэзервавання.

Шаноўныя карыстальнікі! Звесткі пра наяўнасць лекаў у аптэках абнаўляюцца 1 раз на гадзіну і носяць выключна інфармацыйны характар, не з'яўляюцца вычэрпнымі і не з'яўляюцца гарантыяй наяўнасці лекаў пры наведванні аптэкі. Абавязкова ўдакладняйце наяўнасць і цану званком у аптэку. Карыстальніцкае пагадненне і правілы рэзервавання.

{we_social}

Для забеспячэння зручнасці карыстальнікаў сайта выкарыстоўваюцца cookies

Прыняць Адхіліць Дэталёвей