Памер шрыфту: А А А
Колеравая схема: ц ц
Зачыніць версію для слабых на зрок

Гісторыя даўжынёю ў жыццё

Мы працягваем серыю апавяданняў, прысвечаных Дню Вялікай Перамогі і 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Наступную гісторыю нам расказала загадчык аптэкі №166 г. Ліда Аксана Лаза.

«Вайна пакінула глыбокі след у сям'і маёй бабулі Харко Марыі Антонаўны (у дзявоцтве Лявіцкая). У першы дзень вайны яе бацька Антон паехаў на рынак у горад нешта набыць, абмяняць на прадукты, 22 чысла кожнага месяца традыцыйна быў вялікі рынак у многіх гарадах, у тым ліку ў Ваўкавыску. Але вернуцца дадому быў не лёс, ён трапіў пад бамбёжку і загінуў пад развалінамі дома, дзе яго і знайшла мая прабабуля Праскоўя з маёй 17-гадовай бабуляй Марыяй. Так мая прабабуля засталася ўдавой з пяццю дзецьмі, старэйшай была мая бабуля Марыя, якую нямногім праз год,10 мая 1942г, сагналі ў Германію на прымусовыя работы. Вось што яна ўспамінае аб гэтым часе: «Забралі ў Нямеччыну 10 траўня 1942 гады (за тыдзень да паўналецця). Везлі ў Беласток з Ваўкавыска, а з Беластока ў Прусію, далей у вёску Льюсенберг. Працавала на гаспадара па прозвішчы Зінубер. Гэта каля горада Інстэрбург, які знаходзіўся за 70 км ад Кёнігсберга (Калінінграда). 2,5 гады прапрацавала там. Гаспадарка была вялікая, там цяжка працавалі і палякі, і французы, і рускія, і ўкраінцы. Калі рускія войскі пачалі наступаць, немцы ўсіх забралі ў лагер, дзе таксама былі людзі розных нацыянальнасцяў. Бабуля прыгадвае, што ў лагеры было дрэнна, холадна і голадна, яны вельмі пацярпелі». Потым прыйшлі рускія войскі, вызвалілі і забралі з сабой. Вярнулася дадому толькі восенню (верасень-кастрычнік) 1945 года. 3,5 гады прабыла на чужыне, пакуль вярнулася».

Бабуля Марыя жывая і зараз,16 мая 2024 года адзначыла свой 100-гадовы
юбілей. Шмат якая перажыла, яна не губляла бадзёрасці духу, працавала ўсаўгасе на розных працах, у паляводстве, на ферме даяркай. Цяпер яна пражывае ў г. п. Поразава Свіслацкага раёна ў дачкі Святланы. Бабуля вернік, жыве з малітвай у душы і любоўю да людзей. У гэтым і ёсць сакрэт даўгалецця.

Нямала дасталася і майму дзядулю, Харку Сяргею Аляксандравічу, які быў удзельнікам і інвалідам ВАВ. Яго, маладога 20-гадовага хлопца, у чэрвені 1944 года заклікалі абараняць Радзіму, у гэты час землі Беларусі вызваляліся саюзнымі войскамі і войска папаўнялася маладымі навабранцамі. Спачатку іх навучалі, як ваяваць, ён быў вызначаны ў 391 запасны стралковы полк на пасадзе стралка, пазней ён будзе ваяваць у вайсковай частцы п/н 3621, на 3-ім Беларускім фронце. Дзядуля быў стралком на супрацьтанкавым кулямёце, які быў вельмі цяжкі, таму яны разам з іншым байцом пераносілі яго падчас баявых дзеянняў. Ваявалі ўжо на тэрыторыі Германіі, у раёне горада Кёнігсберг (цяпер Калінінград), там дзядуля атрымаў раненне ў грудную клетку (так значыцца і ў ваенным білеце) 3 лютага 1945 года асколкам танкавага снарада. Раненне было вельмі сур'ёзнае, таму прыйшлося лячыцца некалькі месяцаў у ваенным шпіталі ў Волагдзе. І толькі 23 траўня 1945 гады ён быў звольнены ў запас па раненні. Дзядуля часта ўспамінаў, як у адным з баёў іх узводу, гэта недзе 25 чалавек, прыйшлося змагацца з 20-ю танкамі ворага, сілы былі не роўнымі, ужо не спадзяваліся застацца ў жывых, але своечасова падаспелі Кацюшы, выратавальныя рэактыўныя ўстаноўкі, і тады фашысцкія танкі разгарнуліся і сталі адыходзіць. Шмат нягод, страт прыйшлося прайсці ў той страшны час вайны. Самае цікавае, што дзядуля вызваляў тую тэрыторыю, дзе была бабуля ў той час, але сустрэцца давялося ім ужо на Радзіме. Яны жылі ў суседніх вёсках Свіслацкага раёна. Ажаніліся ў 1947 годзе. Выхавалі сына Васіля, майго тату, і дачку Святлану. Пражылі разам 62 гады, у 2009 годзе дзядулі не стала.

Дзядуля быў неаднаразова ўзнагароджаны: Ордэнам Айчыннай Вайны 2 ступені, медалём «За Перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945гг», медалём Жукава і інш. за мужнасць і гераізм, праяўленыя ў баі за вызваленне Радзімы. Мы ганарымся імі, нашымі роднымі, якія прайшлі праз ваеннае ліхалецце і да канца заставаліся ў страі, іх жыццялюбствам і ўменнем пераадольваць усе жыццёвыя нягоды.

Яны назаўжды застануцца ў памяці нашчадкаў».

Абярыце некалькі лекавых сродкаў і мы дапаможам знайсці іх у адной аптэцы

Пошук выбраных лекавых прэпаратаў у адной аптэцы

Усіх выбраных лекаў няма ў адной аптэцы. Паменшыце колькасць прэпаратаў і мы прапануем прыдатныя аптэкі

Шаноўныя карыстальнікі! Звесткі пра наяўнасць лекаў у аптэках абнаўляюцца 1 раз на гадзіну і носяць выключна інфармацыйны характар, не з'яўляюцца вычэрпнымі і не з'яўляюцца гарантыяй наяўнасці лекаў пры наведванні аптэкі. Абавязкова ўдакладняйце наяўнасць і цану званком у аптэку. Карыстальніцкае пагадненне і правілы рэзервавання.

Шаноўныя карыстальнікі! Звесткі пра наяўнасць лекаў у аптэках абнаўляюцца 1 раз на гадзіну і носяць выключна інфармацыйны характар, не з'яўляюцца вычэрпнымі і не з'яўляюцца гарантыяй наяўнасці лекаў пры наведванні аптэкі. Абавязкова ўдакладняйце наяўнасць і цану званком у аптэку. Карыстальніцкае пагадненне і правілы рэзервавання.

{we_social}

Для забеспячэння зручнасці карыстальнікаў сайта выкарыстоўваюцца cookies

Прыняць Адхіліць Дэталёвей