14 мая ў Гродна прайшоў яркі і маляўнічы парад калясак «Пад ветразем кахання». Каларытны і незвычайны перфоманс ужо стаў гарадской традыцыяй да Міжнароднага Дня сям'і. Штогод у шэсці бяруць удзел працаўнікі Гродзенскага РУП «Фармацыя», якія максімальна выявілі свае дызайнерскія здольнасці і стварылі крэатыўныя аўтарскія работы на грунце дзіцячых калясак. Муха-цакатуха, Бабачка, Мыйдадзір, Доктар Айбаліт,- казачныя выявы не толькі цешылі прахожых, але і сталі аб'ектам для фота і сэлфі гараджанаў і гасцей горада. Мы дзякуем усім удзельнікам за сямейнае майстэрства і ўменне ствараць выдатнае вакол.