30 сакавіка вучні 3«Я»-класа гімназіі №1 імя Е.Ф.Карскага здзейснілі займальную экскурсію ў Кабінет гісторыі аптэчнай справы на Гарадзеншчыне. Дзеці з задавальненнем даследавалі фармацэўтычныя экспанаты, дэгуставалі вітамінава-мінеральныя комплексы, слухалі цікавыя аповеды пра працу аптэк мінулых гадоў, якімі, не стамляючыся, дзялялася правізар Галіна Міхайлаўна Пятрышча. Таксама для юных гледачоў быў паказаны майстар-клас па гатаванні і пакаванні парашкоў глюкозы.