22 мая атрымаць прафесійную кансультацыю лекара-адмыслоўца дзяржаўнай арганізацыі аховы здароўя змаглі наведнікі аптэк №3 і №153 г.Гродна. Апроч рэкамендацый па вядзенні здаровага ладу жыцця і зніжэнні неспрыяльных фактараў рыска, удзельнікі акцыі ў чарговы раз змаглі пракантраляваць артэрыяльны ціск. Пры патрэбе наведнікі скіроўваліся для дадатковага абследавання ў арганізацыі аховы здароўя.