Перад пачаткам халоднага сезона і застудных захворванняў наведнікі аптэкі №8 г.Скідзель змаглі ўзброіцца сучаснымі ведамі пра прафілактыку грыпу і ВРІ. У займальнай і пазнавальнай форме адмыслоўцы ГУЗ «Гарадская паліклініка №5 г.Гродна» расказвалі пра спосабы абароны, працоўных метадах прафілактыкі, цікавых фактах і свежых дадзеных. Удзельнікі змаглі ўзяць удзел у віктарыне і прадэгуставаць вітамінава-мінеральныя комплексы і фітагарбаты.
Наведнікі выяўлялі словы падзякі за такую карысную імпрэзу і актуальную і патрэбную інфармацыю.