Адкрыцця дзяржаўнай аптэкі ў гродзенскай краме «Еўраопт» па адрасе вул.Даватара,7 жыхары горада чакалі даўно. І вось 7 верасня гасцінна адкрыла свае дзверы аптэка №84 Гродзенскія РУП «Фармацыя». Светлая, прасторная, утульная, прыгожая...Менавіта так апісвалі яе першыя наведнікі. І зразумелае чаму.
Перавагай аптэкі з'яўляецца зручнае месцазнаходжанне, а таксама графік працы, якія дазволяць кожнаму набыць патрэбны сродак.
На шматлікіх вітрынах пададзены шырокі асартымент лекавых прэпаратаў, біялагічна актыўных дадаткаў да ежы, касметычных сродкаў і медычнай тэхнікі. Ветлівыя кваліфікаваныя спецыялісты гатовы пракансультаваць па пытаннях рацыянальнага самалекавання і хатняга захоўвання і ўжывання прэпаратаў.
Але і гэта яшчэ не ўсё! У гонар адкрыцця цягам пяці дзён дзейнічае зніжка да 5% усім пакупнікам на ўвесь асартымент.