27 чэрвеня 2024 года адбылася выязная вытворчая нарада на базе ЦМА №136 г.Ваўкавыск, у якой узялі ўдзел кіраўніцтва прадпрыемства, старшыня прафсаюзнага камітэта, кіраўнікі цэнтральных раённых і міжраённых аптэк, галаўных аптэк г.Гродна. Падчас нарады былі абмеркаваны пытанні працы аптэк Ваўкавыскага раёна, стан пытанняў аховы працы і іншыя вытворчыя пытанні. Таксама ўдзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з працай аптэк №245 і №5 г.Ваўкавыск і асноўнымі дасягненнямі аптэчнай сеткі раёна. Пасля афіцыйнай часткі для гасцей была арганізавана займальная экскурсія па горадзе і ў Ваўкавыскі вайскова-гістарычны музей імя П.І. Баграціёна.