Спецыялісты дзяржаўнай аптэчнай сеткі вобласці прынялі актыўны ўдзел у святочных мерапрыемствах, прысвечаных Дню Вялікай Перамогі. Так, у Гродне дэлегацыя Гродзенскага РУП «Фармацыя» на чале з генеральным дырэктарам Баравіком Віталём Рыгоравічам, намеснікам генеральнага дырэктара Зарэцкай Таццяны Аляксандраўны, а таксама з удзелам старшыні першаснай прафсаюзнай арганізацыі Жытко Марніяй Аляксандраўнай і работнікамі прадпрыемства прынялі ўдзел у Рэспубліканскай акцыі «Беларусь памятае», ва ўрачыстым мітынгу «Нам 41-ы не забыцца, а 45-ы вечна славіць», а, а таксама ў акцыі «Праспяваем Дзень Перамогі разам».
9 Мая – галоўная, святая дата ў жыцці кожнага з нас. Гэта дзень бязмернай радасці і гонару нашага народа за подзвіг слаўнага пакалення сапраўдных герояў, якія, не шкадуючы жыцця, абаранілі сваю Айчыну і вызвалілі ад фашызму Еўропу. Свята памяці і подзвігу, Вялікай Перамогі, якая прынесла спакойнае жыццё кожнаму з нас. Як даніна падзякі гераізму савецкага народа 9 мая штогод нагадвае аб важнасці і вялізнай каштоўнасці мiра.