Па выніках штогадовай інтэрнэт-прэміі TIBO-2019 афіцыйны сайт Гродзенскага РУП «Фармацыя» стаў пераможцам у намінацыі «Здароўе і медыцына». Конкурс праводзіцца ў рамках міжнароднай спецыялізаванай выставы па тэлекамунікацыях і інфармацыйных тэхналогіях TIBO.
У адпаведнасці са Распарадкам Інтэрнэт-прэміі выставы «TIBO-2019», журы ацаняла інтэрнэт-рэсурсы па наступных крытэрах: змест (увесь аб'ём інфармацыі, пададзенай на сайце), структура і навігацыйныя функцыі, візуальнае афармленне, выгода і тэхналагічнасць, адпаведнасць стандарту. Сайт Гродзенскага РУП «Фармацыя» farmacia.by упершыню ўзяў удзел у дадзеным конкурсе.
Апроч таго, Генеральны дырэктар Гродзенскага РУП «Фармацыя» Сяргей Уладзіміравіч Літаш і прадстаўнікі прадпрыемства наведалі міжнародную спецыялізаваную выставу TIBO-2019 і сталі ўдзельнікамі канферэнцыі «Трэнды ў сферы вэб-распрацоўкі і вэб-рэкламы».