20 жніўня 2025 года супрацоўнікі нашага прадпрыемства наведалі дыялогавую пляцоўку праекта "Будзь мае права", дзе былі асветлены актуальныя для маладых спецыялістаў тэмы па правах і льготах для гэтай катэгорыі моладзі.
«Мне, як маладому спецыялісту, было вельмі пазнавальна наведаць дадзеную дыялогавую пляцоўку, бо пытанні выплат, жылля, ільгот і іншае зараз таксама актуальныя для мяне, бо я толькі пачынаю свой кар'ерны шлях, але ведаю як важна ведаць правы і арыентавацца ў той ці іншай сітуацыі. Было цікава паслухаць пытанні іншых маладых спецыялістаў і пачуць дакладныя адказы простай мовай ад запрошаных юрыстаў» - падзяліўся правізар-інтэрн аптэкі №153 г.Гродна Гардзей Іван.
Наша першасная арганізацыя БРСМ Гродзенскага РУП "Фармацыя" заўсёды імкнецца наведваць падобныя мерапрыемствы, бо прававая асвета - адзін з самых асноўных напрамкаў у рабоце БРСМ.
Сакратар ВА БРСМ Гродзенскага РУП "Фармацыя" Роля Кацярына Валер'еўна.