Здаецца, мы ўсе святамі не абдзелены – агульнадзяржаўныя, гарадскія, нацыянальныя, сямейныя, рэлігійныя. Іх досыць, ці не праўда?
І, зусім «адменны артыкул» – «Дзень пажылога чалавека», які ў нашай Беларусі адзначаецца 1-га кастрычніка.
Шмат цёплых словаў ад непрацоўных пенсіянераў нашый Смаргонскай ЦРА №99 мы пачулі ў гэты дзень, і выконваем просьбу перадаць гэтыя словы першай прафсаюзнай арганізацыі і Гродзенскаму РУП «Фармацыя»: «Як мы ўдзячныя вам, што вы не забываеце нас!».
Век нашых непрацоўных пенсіянераў вар'іруецца ад 61 года да 87 гадоў. З іх, у веку ад 70-ці до 80-ці – дзевяць чалавек, а трое – у градацыі 82-87 гадоў. Улічваючы ўзроставыя магчымасці нашых шаноўных ветэранаў, цэхавы камітэт і адміністрацыя Смаргонскай ЦРА сабралі на «чайную цырымонію» тых, для каго гэта сустрэча была магчымай; а астатніх – наведалі кожнага індывідуальна, вядома, не з «пустымі рукамі».
Кожны пражыты год дадае да веку ўсіх людзей яшчэ адну прыступку. Клопат пра нашых былых калегаў, у тым ліку, матэрыяльная падтрымка першай прафсаюзнай арганізацыі і Гродзенскага РУП «Фармацыя» – гэта сведчанне падзякі нашаму мінуламу і яшчэ адна «цаглінка» у падмурак будучыні: ж і цяперашняе маладое пакаленне стане некалі «пажылымі людзьмі».
І не толькі «пажылымі» – але, яшчэ і «мудрымі»!
В.Чапелкіна, правізар