Янавец Вера Мікалаеўна больш за 57 гадоў працуе ў Гродзенскім РУП «Фармацыя». Пасля сканчэння ў 1966 годзе Магiлеўскага медыцынскага вучылішча Вера Мікалаеўна працавала ў Радунскай аптэцы, а з лістапада 1969 года і дагэтуль з'яўляецца загаднiцай аптэкай №33 аграгарадка Забалаць Воранаўскага раёна.
За час працы зарэкамендавала сябе высакакласным спецыялістам, мудрым настаўнікам, карыстаецца заслужанай павагай сярод калегаў, жыхароў Забалаці і наведнікаў аптэкі. Заўсёды гатова аказаць дапамогу радай, не застаецца ўбаку і адгукаецца на чужую бяду. Вера Мікалаеўна мае шматлікія граматы і падзячныя лісты рознага ўзроўню, неаднойчы абіралася дэпутатам мясцовай і раённай Рады дэпутатаў. За сумленную працу па арганізацыі лекавага забяспячэння насельніцтва ганаравана званнем «Выдатнік аховы здароўя».
У мінулую пятніцу прайшло ўрачыстая імпрэзу, у рамках якой адбылася ганараванне Веры Мікалаеўны са знакавай падзеяй - імя загадніцы аптэкай №33 аг.Забалаць Янавец Веры Мікалаеўны занесена ў Кнігу Славы Воранаўскага раёна.
Мы шчыра віншуем Веру Мікалаеўну з такой знакавай падзеяй і жадаем моцнага здароўя і дабрабыту!