З Днём Перамогі!
Сёння нашы сэрцы поўныя падзякі і суму.
У гэты значны дзень - 80-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне - мы схіляем галовы перад тымі, хто падарыў нам свабоду і магчымасць жыць пад мірным небам.
9 Мая - гэта не проста каляндарная дата. Гэта слёзы радасці і гонару, гэта памяць, якая жыве ў кожнай сям'і, гэта агульная гісторыя, напісаная мужнасцю і стойкасцю нашага народа.
Мы не забываем! Ваш подзвіг назаўжды застанецца ў сэрцах будучых пакаленняў.
Са святам!
З Днём Перамогі!