У мінулую пятніцу ў абласным цэнтры ў парку Жылібера адбыўся сапраўднае свята для жыхароў і гасцей горада. Тут запалiлася алея дызайнерскіх навагодніх елак ад прадпрыемстваў і арганізацый горада «Чароўныя ліхтарыкі». Усяго на прысадах пададзены 52 дызайнерскія елкі, сярод якіх адменнай атмасферай стылю і гармоніі выдаецца ялінка Гродзенскага РУП «Фармацыя». Спецыялісты прадпрыемства прыклалі нямала высілкаў, і ў выніку АРТ-ялінка нашага прадпрыемства атрымалася яркай, сапраўднай, жывой, з пажаданнямі дабра, любові, шчасця і здароўя.
У дзень адкрыцця падтрымаць творчы праект прадпрыемства прыйлi генеральны дырэктар Гродзенскага РУП «Фармацыя» Баравік Віталь Рыгоравіч, намеснік генеральнага дырэктара Зарэцкая Таццяна Аляксандраўна, старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі Жытко Марыя Аляксандраўна, супрацоўнікі і спецыялісты дзяржаўнай аптэчнай сеткі.
Алея АРТ-ялей яшчэ доўга будуць цешыць гасцей навагодняй чароўнай атмасферай, таму ў кожнага ёсць магчымасць палюбавацца прыгажосцю, створанай рукамі працаўнікоў Гродзенскага РУП «Фармацыя».